Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

26.09.2022
З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Нясвіжскага раёна праводзіўся Тыдзень роднай мовы, падчас якога адбыўся шэраг разнастайных мерапрыемстваў: акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Чытаем дзецям па-беларуску”, “Чытаем вершы пра родную мову”, прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, гастранамічны фэст “Беларуская кухня”, конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, экскурсіі ў краязнаўчыя музеі, квэсты, гульні, квізы і інш.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяла павелічэнню цікавасці школьнікаў да роднай мовы, яе гісторыі, прцягненню ўвагі вучняў да беларускіх традыцый, духоўнай спадчыны беларусаў.

 

Фотогалерея: